В центре внимания - вопросы профилактики

У цэнтры ўвагі - пытанні прафілактыкі

Старшы памочнік пракурора Верхнядзвінскага раёна Кузьмічонак Анастасія правяла гутарку па прафілактыцы правапарушэнняў і злачынстваў сярод непаўналетніх з вучнямі 8-10 класаў ДУА «Шайцяроўская сярэдняя школа».

Асноўная мэта сустрэчы - выхаванне ў навучэнцаў пачуцця адказнасці за свае ўчынкі і фарміраванне законапаслухмяных паводзін.

Пракурорскі работнік расказала аб найбольш распаўсюджаных парушэннях, якія здзяйсняюцца падлеткамі, растлумачыла ўзрост наступлення крымінальнай адказнасці.

Старшы памочнік пракурора ў сваім выступленні падкрэсліла: «Большасць злачынцаў менавіта з адміністрацыйных учынкаў пачынаюць сваю злачынную дзейнасць. Спачатку гэта дробнае хуліганства, распіццё алкагольных напояў у грамадскіх месцах, а затым крадзеж, рабаванне, разбой і іншыя больш цяжкія злачынствы».

Пасля заканчэння сустрэчы школьнікі і педагогі атрымалі адказы на пытанні, якія іх цікавяць.

Старшы памочнік пракурора
Верхнядзвінскага раёна А.В.
Кузьмічонак