Прокуратура Верхнедвинского района поддержала государственное обвинение по уголовному делу в отношении 29-летнего местного жителя – ему инкриминировано уклонение родителей более трех месяцев в течение года от уплаты по судебному постановлению средств

Пракуратура Верхнядзвінскага раёна падтрымала дзяржаўнае абвінавачванне па крымінальнай справе ў дачыненні да 29-гадовага мясцовага жыхара – яму інкрымінуецца ўхіленне бацькоў больш чым тры месяцы на працягу года ад выплаты па судовай пастанове сродкаў

Крымінальная справа разглядалася ў выязным судовым пасяджэнні
у адміністрацыйным будынку ААТ «Нурава».

Устаноўлена, што на падставе вызначэння аб судовым загадзе мужчына абавязаны выплачваць аліменты на ўтрыманне непаўналетняй дачкі, якая пражывае з маці. Абвінавачаны
на працягу чатырох месяцаў ухіляўся ад працаўладкавання. Між тым, будучы працаўладкаваным у адкрытае акцыянернае таварыства, на працягу трох месяцаў мер па выплаце сродкаў на ўтрыманне дачкі не прадпрымаў, судовага выканаўцу аб працаўладкаванні з мэтай ухілення ад выплаты сродкаў не паведаміў. Дабравольна сродкаў на ўтрыманне абвінавачаны не выплачваў.

У судовым пасяджэнні абвінавачаны віну прызнаў у поўным аб'ёме.

З улікам прадстаўленых дзяржаўным абвінаваўцам доказаў суд Верхнядзвінскага раёна пастанавіў абвінаваўчы прысуд. На падставе ч. 1 арт. 174 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь мужчыну прызначана пакаранне ў выглядзе грамадскіх работ на тэрмін 250 гадзін.

Прысуд у законную сілу не ўступіў, можа быць абскарджаны
і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.

Старшы памочнік

пракурора раёна

юрыст 3 класа                                                          А.В.Кузьмічонак

Галерэя выяў

Пракуратура Верхнядзвінскага раёна падтрымала дзяржаўнае абвінавачванне па крымінальнай справе ў дачыненні да 29-гадовага мясцовага жыхара – яму інкрымінуецца ўхіленне бацькоў больш чым тры месяцы на працягу года ад выплаты па судовай пастанове сродкаў