Прокуратурой Верхнедвинского района при мониторинге электронной торговой площадки установлены нарушения в сфере государственных закупок, допущенные должностными лицами одного из сельскохозяйственных предприятий района

Пракуратурай Верхнядзвінскага раёна пры маніторынгу электроннай гандлёвай пляцоўкі ўстаноўлены парушэнні ў сферы дзяржаўных закупак, дапушчаныя службовымі асобамі аднаго з сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна

Так, пры правядзенні працэдуры закупкі «запыт цэнавых прапаноў» заказчыкам на электроннай гандлёвай пляцоўцы не быў размешчаны ўвесь пералік дакументаў, неабходных для ажыццяўлення ўказанай працэдуры закупкі (запрашэнне, праект дагавора і іншыя).

Пракурорам Верхнядзвінскага раёна дырэктару сельскагаспадарчага прадпрыемства вынесена прадпісанне ліквідаваць выяўленыя парушэнні заканадаўства аб дзяржаўных закупках тавараў (работ, паслуг).

Па выніках разгляду акта пракурорскага нагляду працэдура закупкі на суму звыш 102 тыс. рублёў адменена, незаконнае выкарыстанне бюджэтных сродкаў прадухілена.

Пытанні рацыянальнага расходавання бюджэтных сродкаў, захавання заканадаўства пры ажыццяўленні закупак тавараў (работ, паслуг) знаходзяцца на пастаянным кантролі пракуратуры раёна. Толькі ў мінулым перыядзе 2025 года па патрабаванні пракуратуры Верхнядзвінскага раёна адменена 7 працэдур закупак на агульную суму больш за 390 тыс. рублёў.

Пракуратурай Верхнядзвінскага раёна пры маніторынгу электроннай гандлёвай пляцоўкі ўстаноўлены парушэнні ў сферы дзяржаўных закупак, дапушчаныя службовымі асобамі аднаго з сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна