Аб выкарыстанні зброі
У 2024 г. мелі месца факты незаконнага набыцця, захоўвання, перавозкі і нашэння агнястрэльнай зброі, частак і боепрыпасаў
да яе, выбуховых рэчываў і выбуховых прылад.
Правільнае і аднастайнае прымяненне закона па справах
аб злачынствах, звязаных з незаконным абаротам зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў і выбуховых прылад, мае важнае значэнне для забеспячэння грамадскага парадку і бяспекі, абароны жыцця, здароўя і маёмасці грамадзян, папярэджання здзяйснення злачынстваў.
За незаконнае набыццё, захоўванне, нашэнне, перадачу
ва ўладанне і збыт зброі, наступае як адміністрацыйная, так
і крымінальная адказнасць.
Незаконныя выраб, набыццё, перадача ва ўладанне, збыт, захоўванне, перавозка, перасылка або нашэнне агнястрэльнай зброі (акрамя паляўнічай агнястрэльнай гладкаствольнай зброі), боепрыпасаў (акрамя боепрыпасаў да паляўнічай агнястрэльнай гладкаствольнай зброі), выбуховых рэчываў, выбуховых прылад, альбо незаконныя выраб, набыццё, перадача ва ўладанне, збыт, перавозка, перасылка або нашэнне састаўных частак або кампанентаў агнястрэльнай зброі (акрамя састаўных частак
і кампанентаў паляўнічай агнястрэльнай гладкаствольнай зброі), альбо незаконныя выраб або збыт асноўных частак выбуховых прылад з'яўляюцца крымінальна каральнымі дзеяннямі і могуць пацягнуць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да сямі гадоў са штрафам або без штрафу.
Напрыклад, судом Верхнядзвінскага раёна
Хацелася б яшчэ раз нагадаць аб тым, што асобы, якія добраахвотна здалі ў органы ўнутраных спраў незаконна захоўваемую зброю
і боепрыпасы, вызваляюцца ад крымінальнай адказнасці.
Старшы памочнік пракурора
Верхнядзвінскага раёна .В.Кузьмічонак