Осторожно, мошенники!

Асцярожна, махляры!

Значна павялічылася колькасць махлярстваў, у тым ліку здзейсненых з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. Здзяйсненню махлярстваў спрыяюць залішняя даверлівасць грамадзян, актывізацыя разлікаў грамадзян з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, лічбавая пісьменнасць.

Большасць грамадзян актыўна адпраўляюць і атрымліваюць такія паштоўкі з нагоды святаў, дзён нараджэння або іншых значных падзей. Аднак такія выявы могуць заразіць прыладу вірусам.

Так, махляры могуць рассылаць віншавальныя паштоўкі
у мэсэнджарах, якія ўтрымліваюць фішынгавыя спасылкі ад імя сваякоў або сяброў. У некаторых выпадках пад выглядам віншавання
у паведамленні хаваюцца вірусы, якія пры адкрыцці могуць прывесці
да страты акаўнта ў мэсэнджарах або на іншых платформах, а таксама прадаставіць доступ да даных банкаўскіх карт.

Акрамя таго, зламыснікі пад выглядам архіва могуць даслаць шкоднаснае праграмнае забеспячэнне. Адкрываючы дасланы архіў нібыта з малюнкам або прэзентацыяй, карыстальнік дае доступ
да персанальных даных і акаўнта.

Для таго каб знізіць рызыку сутыкнення з анлайн-пагрозамі, неабходна наладзіць двухфакторную аўтэнтыфікацыю ў мэсэнджарах,
у якіх гэта магчыма, а таксама звяртаць увагу на ўваходныя паведамленні і не пераходзіць па падазроных спасылках.

Каб не стаць ахвярай кіберзлачынцаў, звяртайце ўвагу на нумар, з якога Вам паступаюць званкі і паведамленні. Нумар не можа быць іншага аператара або з іншай краіны. Ні пад якім нагодай не варта ўсталёўваць на Ваш мабільны тэлефон праграмы з назвамі «AnyDesk» альбо «RustDesk». Пры дапамозе гэтых праграм зламыснікі атрымліваюць доступ да мабільнага тэлефона.

Старшы памочнік пракурора
Верхнядзвінскага раёна                                        А.В.Кузьмічонак

Асцярожна, махляры!