Пра крымінагенную абстаноўку ў Верхнядзвінскім раёне ў 2024 годзе
Пракуратурай Верхнядзвінскага раёна ў 2024 годзе праводзілася сістэмная работа па каардынацыі ўсіх суб'ектаў прафілактыкі правапарушэнняў. Ва ўзаемадзеянні з іншымі дзяржаўнымі органамі ў мінулым годзе ажыццяўляліся наглядныя і арганізацыйныя мерапрыемствы, накіраваныя на забеспячэнне законнасці і правапарадку ва ўсіх сферах дзейнасці.
Прынятыя пракуратурай раёна і іншымі праваахоўнымі органамі меры дазволілі не дапусціць росту злачыннасці.
Так, за 12 месяцаў 2024 года на тэрыторыі Верхнядзвінскага раёна назіраецца зніжэнне агульнай колькасці зарэгістраваных злачынстваў – са 195 да 164 (-31 злачынства да аналагічнага перыяду 2023 года). Зніжэнне злачыннасці склала 15,9% (сярэднеабласны паказчык – 8,4%).
Па лініі крымінальнага вышуку ўзровень злачыннасці за 2024 год таксама паменшыўся – з 95 да 71 (-24 злачынствы да аналагічнага перыяду 2023 года). Зніжэнне склала 25,3% (сярэднеабласны паказчык – 31,4%).
У разрэзе здзейсненых злачынстваў: 71 (95) злачынства зарэгістравана па лініі крымінальнага вышуку, 21 (22) – супрацьдзеянне кіберзлачыннасці, 13 (14) – наркакантроль і супрацьдзеянне гандлю людзьмі, 6 (9) – барацьба з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі, 4 (2) – супрацьдзеянне экстрэмізму, 33 (43) – па лініі іншых службаў.
Нягледзячы на зніжэнне агульнай колькасці зарэгістраваных злачынстваў, узровень злачыннасці на 10 тысяч насельніцтва ў Верхнядзвінскім раёне з'яўляецца адным з самых высокіх у вобласці і за 2024 год склаў 82,8 (сярэднеабласны паказчык – 73,4).
У 2024 годзе адбылося павелічэнне колькасці цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў – з 36 да 39 (+3 злачынствы да аналагічнага перыяду 2023 года). Павелічэнне склала 8,3% (сярэднеабласны паказчык – 9,8%).
Таксама ў 2024 годзе павялічылася колькасць зарэгістраваных забойстваў і замахаў на забойства – з 0 да 2. Значнай застаецца колькасць злачынстваў, звязаных з наўмысным прычыненнем цяжкіх цялесных пашкоджанняў, – 3 (2023 год – 4).
У 2024 годзе пракуратурай раёна з мэтай усунення наяўных недахопаў у працы суб'ектаў прафілактыкі і стабілізацыі крымінагеннай абстаноўкі ў сферы прафілактыкі правапарушэнняў праведзена 4 праверкі, па выніках якіх унесена 4 прадстаўленні, да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 27 фізічных асоб, 5 службовых асоб прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці, 17 асобам пракурорам раёна аб'яўлены афіцыйныя папярэджанні аб недапушчальнасці парушэння заканадаўства.
Нягледзячы на асобныя наяўныя негатыўныя моманты, стан правапарадку ў Верхнядзвінскім раёне ў цэлым з'яўляецца стабільным і падкантрольным.
Пракурор раёна С.П. Гарбус