Памятаць, каб жыць!

Пракуратурай Верхнядзвінскага раёна на базе ДУА «Сярэдняя школа №2 г.Верхнядзвінска імя Героя Савецкага Саюза Н.В.Троян» праведзена сустрэча з педагогамі ўстаноў дашкольнай адукацыі, педагогамі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, работнікамі вучэбна-метадычнага кабінета аддзела па адукацыі.

Перад прысутнымі з лекцыяй аб ходзе расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе мірнага насельніцтва Беларусі
у гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд выступіла старшы памочнік пракурора Верхнядзвінскага раёна Кузьмічонак Анастасія.

У ходзе лекцыі памочнік пракурора растлумачыла, што пачаты Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь крымінальны працэс
па расследаванні фактаў генацыду накіраваны на ўсталяванне канкрэтных асоб з ліку нямецкіх захопнікаў і іх пасобнікаў, якім удалося пазбегнуць адказнасці за забойствы мірных жыхароў, здзекі і катаванні ў канцлагерах гета, масавае згон грамадзянскага насельніцтва ў нямецкае рабства.

Звесткі з крымінальнай справы дазволяць паставіць перад міжнароднымі арганізацыямі пытанне аб прызнанні Беларусі пацярпелай ад генацыду, спыніць спробы абясцэніць гістарычную праўду.

У ходзе правядзення лекцыі была прадэманстравана прэзентацыя па названай тэматыцы.

Старшы памочнік

пракурора раёна                                                 

юрыст 3 класа                                                   А.В.Кузьмічонак

Памятаць, каб жыць!