Барацьба з карупцыяй – абавязак не толькі дзяржаўных органаў!

Карупцыя з'яўляецца сур'ёзнай грамадска-палітычнай праблемай і з'яўляецца адной з крыніц пагроз нацыянальнай бяспецы.

Найбольшая колькасць карупцыйных злачынстваў выяўляецца ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, гандлі, будаўніцтве, а таксама ў сферы дзяржаўнага кіравання.

Нароўні з выяўленнем і спыненнем злачынстваў асаблівае значэнне мае іх прафілактыка. Менавіта на папярэджанне карупцыі накіраваны арганізацыйныя і прававыя меры, якія прымаюцца ў Рэспубліцы Беларусь у апошнія гады.

У адпаведнасці з часткай 1 артыкула 6 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб барацьбе з карупцыяй» барацьбу з карупцыяй ажыццяўляюць органы пракуратуры, унутраных спраў і дзяржаўнай бяспекі.

Разам з тым, барацьба з карупцыяй з'яўляецца абавязкам не толькі ўпаўнаважаных дзяржаўных органаў.

Так, згодна з абзацам 4 часткі 1 артыкула 43 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб барацьбе з карупцыяй» кіраўнікі дзяржаўных органаў і іншых арганізацый у межах сваёй кампетэнцыі абавязаны інфармаваць дзяржаўныя органы, якія ажыццяўляюць барацьбу з карупцыяй, аб фактах здзяйснення падпарадкаванымі работнікамі правапарушэнняў, якія ствараюць умовы для карупцыі, або карупцыйных правапарушэнняў на працягу дзесяці дзён з моманту, калі ім стала вядома аб здзяйсненні такіх правапарушэнняў.

Раз'ясняем, што кіраўнікі дзяржаўных органаў і іншых арганізацый, якія не выканалі або не ў поўнай меры выканалі названыя патрабаванні, нясуць адказнасць у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.

Старшы памочнік

пракурора раёна

юрыст 3 класа А.В.Кузьмічонак

Барацьба з карупцыяй – абавязак не толькі дзяржаўных органаў!