Пракуратурай Верхнядзвінскага раёна праведзены праверкі выканання заканадаўства аб забеспячэнні бяспекі дзяцей у летні перыяд
Пракуратурай Верхнядзвінскага раёна праведзены праверкі выканання заканадаўства, якое рэгулюе пытанні забеспячэння бяспекі дзяцей у летні перыяд.
Устаноўлена, што, нягледзячы на шырокі спектр прымаемых дзяржаўнымі органамі мер у гэтай сферы, па-ранейшаму маюць месца праблемы, звязаныя са стварэннем камфортнага і бяспечнага асяроддзя для непаўналетніх.
Так, у ходзе праверак пракурорскімі работнікамі ўстаноўлены факты наяўнасці няспраўнага абсталявання на гульнявых пляцоўках
з пастаянным наведваннем дзяцей у грамадскіх месцах і на асобных дваравых тэрыторыях (на скрыжаванні вуліц Першамайскай і Маскоўскага, спартыўная пляцоўка «Ясна Белтэлекам», тэрыторыі шматкватэрных жылых дамоў № 17, 19, 15, 9 і іншых па вул. Кабзуна, двары дамоў 52, 54, 56 па вул. Першамайскай).
Таксама былі правераны выкананне арганізацыямі мерапрыемстваў па бяспечным утрыманні патэнцыйна-небяспечных аб'ектаў.
Напрыклад, на вуліцы К.Маркса пры правядзенні праверкі на ваенным дзоце знаходзіліся дзеці, адсутнічалі папераджальныя знакі «Небяспечная зона. Уваход забаронены».
Аналагічнае парушэнне выяўлена пры аглядзе воданапорнай вежы, якая знаходзіцца па вуліцы Першамайскай. Дзе таксама адсутнічалі папераджальныя знакі і меўся свабодны доступ на дадзены аб'ект.
У ходзе маніторынгу парадку забеспячэння бяспекі непаўналетніх устаноўлены факты ненадлежнага выканання заканадаўства, накіраванага на забеспячэнне бяспечных умоў адпачынку на вадзе. Напрыклад, на пляжы ў гарадскім парку не абсталяваны месцы, прызначаныя для купання дзяцей - купальні. Кар'еры на
вул. Маскоўскага, вул. Зялёнай у г. Верхнядзвінску не агароджаны.
Выяўленыя ў ходзе праверкі парушэнні могуць прывесці
да траўмавання і гібелі асоб, у тым ліку непаўналетніх,
і патрабуюць прыняцця мер па іх ліквідацыі.
У мэтах ліквідацыі парушэнняў заканадаўства аб ахове жыцця і здароўя дзяцей, прычын і ўмоў, што ім спрыяюць, пракуратурай раёна ўнесена прадстаўленне ў Верхнядзвінскі райвыканкам
з патрабаваннем адрамантаваць няспраўнае абсталяванне, выканаць мерапрыемствы па бяспечным утрыманні патэнцыйна-небяспечных аб'ектаў.
Старэйшы памочнік пракурора
Верхнядзвінскага раёна
юрыст 3 класа
Кузьмічонак А.В.