Выступленне на тэматыку генацыду

Пракуратурай раёна 29.05.2023 ажыццёўлена выступленне ў актавай зале Верхнядзвінскага філіяла Віцебскага ААТ "ВМК" перад асуджанымі асобамі, якія знаходзяцца на ўліку ва ўстанове крымінальна-выканаўчай інспекцыі Верхнядзвінскага РАУС, на тэматыку генацыду насельніцтва Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд.

На дадзеным мерапрыемстве прыняло ўдзел 10 асоб названай катэгорыі, а таксама прадстаўнік установы крымінальна-выканаўчай інспекцыі Верхнядзвінскага РАУС Азарэвіч Е.А.

Прадстаўнік пракуратуры раёна расказаў удзельнікам мерапрыемства аб выніках расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, аб праводзімых карных мерапрыемствах на тэрыторыі тагачасных Асвейскага і Дрысенскага раёнаў.

Таксама намеснік пракурора Верхнядзвінскага раёна Лаўданскі М.В. растлумачыў прысутным аб крымінальнай адказнасці за публічнае адмаўленне генацыду беларускага народа.

У ходзе правядзення мерапрыемства ўдзельнікі задавалі пытанні па асвятляемай тэматыцы, на якія атрымлівалі адказы.

Па заканчэнні выступлення намеснік пракурора раёна сумесна з прадстаўніком установы крымінальна-выканаўчай інспекцыі Верхнядзвінскага РАУС асвятлілі пытанне выканання крымінальна-выканаўчага заканадаўства пры адбыцці пэўных відаў пакарання. Супрацоўніку пракуратуры раёна асобнымі з асуджаных асоб былі зададзены пытанні па парадку і ўмовах адбыцця пакарання, на якія яны атрымалі вычарпальныя адказы.

Правядзенне падобнага роду мерапрыемстваў павінна спрыяць павышэнню ўзроўню прававой культуры і правасвядомасці грамадзян.

Намеснік пракурора раёна

малодшы саветнік юстыцыі                                                             М.В.Лаўданскі

05.06.2023

Выступленне на тэматыку генацыду