Адказнiцтва за адмаўленне генацыду беларускага народа
У Крымінальным кодэксе Рэспублікі Беларусь з'явіўся новы артыкул, які ўводзіць крымінальную адказнасць за адмаўленне генацыду беларускага народа.
Так, артыкул 130² КК Рэспублікі Беларусь вызначае адказнасць за адмаўленне генацыду беларускага народа, якое змяшчаецца ў публічным выступе, альбо ў друкаваным ці публічна дэманструемым творы, альбо ў сродках масавай інфармацыі, альбо ў інфармацыі, размешчанай у глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт, іншай сетцы электрасувязі або выдзеленай сетцы электрасувязі.
За здзяйсненне названага дзеяння прадугледжана крымінальная адказнасць у выглядзе арышту, або абмежавання волі на тэрмін да пяці гадоў, або пазбаўлення волі на той жа тэрмін.
У выпадку, калі вышэйназваныя дзеянні здзяйсняе асоба, раней асуджаная за адмаўленне генацыду беларускага народа, альбо службовая асоба з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў, то для іх вызначаецца больш суровае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў.
Уведзеная заканадаўцам крымінальная адказнасць за адмаўленне генацыду беларускага народа дазволіць захаваць праўду аб жорсткіх падзеях Вялікай Айчыннай вайны і не дапусціць перапісвання старонак гісторыі.
Намеснік пракурора раёна
малодшы саветнік юстыцыі
М.В.Лаўданскі