Расследаванне крымінальнай справы аб генацыдзе насельніцтва Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны працягваецца

Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь у красавіку 2021 года ўзбудзіла крымінальную справу па факце генацыду насельніцтва Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны і ў пасляваенны перыяд.

У аснову прынятага рашэння пакладзены звесткі аб гібелі мільёнаў беларусаў і іншых асоб з прычыны звярстваў нямецкіх акупантаў і іх пасобнікаў.

Пачаты Генпракуратурай крымінальны працэс па расследаванні фактаў генацыду накіраваны на ўсталяванне канкрэтных асоб з ліку нямецкіх захопнікаў і іх пасобнікаў, якім удалося пазбегнуць адказнасці за забойствы мірных жыхароў, здзекі і катаванні ў канцлагерах і гета, масавае зганянне грамадзянскага насельніцтва ў нямецкае рабства.

У гады Вялікай Айчыннай вайны Верхнядзвінскі раён (тагачасныя Дрысенскі і Асвейскі раёны) пацярпеў істотна, была знішчана значная частка насельніцтва, спалена вялікая колькасць вёсак, якія так і не ўдалося аднавіць.

У лютым-сакавіку 1943 года на тэрыторыі Дрысенскага і Асвейскага раёнаў праводзілася карная аперацыя «Зімовае чараўніцтва», у якой прымалі ўдзел латышскія батальёны, што знішчалі мірнае насельніцтва, спальвалі населеныя пункты.

Мэтай дадзенай карнай аперацыі было стварэнне «чыстай» 40-кіламетровай зоны ад партызан-падпольшчыкаў.

Указаная аперацыя праводзілася на тэрыторыі сучаснага Верхнядзвінскага, Расонскага раёнаў, Себежскага раёна Расійскай Федэрацыі.

У ходзе расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе насельніцтва Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны пракуратурай Верхнядзвінскага раёна дапытаны пацярпелыя асобы, якія знаходзіліся ў канцлагерах, сведкі, праведзены агляды месцаў здарэнняў (ваенных пахаванняў, помнікаў Вялікай Айчыннай вайны), вывучаны архіўныя матэрыялы, устаноўлены найменні населеных пунктаў, спаленых і зноў не адноўленых.

У цяперашні час расследаванне крымінальнай справы аб генацыдзе насельніцтва Беларусі працягваецца, устанаўліваюцца новыя, раней не вядомыя месцы пахавання салдат Чырвонай Арміі, прозвішчы і імёны карнікаў, шкода, прычыненая эканоміцы рэгіёну ад генацыду.

Звесткі з крымінальнай справы дазволяць паставіць перад міжнароднымі арганізацыямі пытанне аб прызнанні Беларусі пацярпелай ад генацыду, спыніць спробы абясцэніць гістарычную праўду.

Намеснік пракурора

Верхнядзвінскага раёна

малодшы саветнік юстыцыі

М.В.Лаўданскі

Расследаванне крымінальнай справы аб генацыдзе насельніцтва Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны працягваецца