Пракуратура Верхнядзвінскага раёна прыняла ўдзел у рэспубліканскім суботніку
Супрацоўнікі пракуратуры Верхнядзвінскага раёна 22.04.2023 прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку па добраўпарадкаванні пахаванняў ахвяр фашызму ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Работы праходзілі на тэрыторыі Валынецкага сельскага савета ў раёне раней існаваўшай вёскі Волкі, якая знаходзілася за паўтара кіламетры на поўнач ад існуючай у цяперашні час вёскі Клімаўшчына.
На тэрыторыі названай былай вёскі супрацоўнікі пракуратуры раёна прывялі ў парадак магілу ахвяр фашызму, якая знаходзіцца на Ісакіеўскіх магілках.
Навядзенне парадку на падобных месцах у год міру і стварэння і 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў набывае асаблівую значнасць.
Подзвіг кожнага мірнага жыхара ў барацьбе з фашызмам, які загінуў ад рук карнікаў, будзе назаўжды ў памяці беларускага народа.
Намеснік пракурора раёна
малодшы саветнік юстыцыі
М.В.Лаўданскі