Штодзённае выкарыстанне сеткі Інтэрнэт падвяргае людзей рызыцы трапіць у пастку махляроў. Актуальным застаецца спосаб махлярства, які здзяйсняецца пад выглядам аказання розных паслуг, а таксама пад падставай правядзення праверкі праваахоўнымі органамі.

Акрамя гэтага, працягваюць здзяйсняцца махлярскія дзеянні на гандлёвай пляцоўцы «Куфар». Зламыснікі пад падставай куплі тавараў пераконваюць грамадзян перайсці па спасылцы і ўвесці рэквізіты банкаўскай карты, у тым ліку трохзначны код з адваротнага боку. У выніку гэтага махляры бесперашкодна спісваюць грашовыя сродкі з банкаўскай карты.

Апошнім часам грамадзянам пачынаюць масава прыходзіць паведамленні нібыта аб нясплачаным штрафе ў ДАІ. У паведамленні ўказана спасылка, перайшоўшы па якой, неабходна ўвесці свае пашпартныя дадзеныя і рэгістрацыйны знак аўтамабіля. Гэтая рассылка таксама з'яўляецца махлярскай.

Запомніце! Работнікі ЖКГ, пошты, Вадаканала і Энергазбыту ніколі не будуць удакладняць Вашы пашпартныя дадзеныя па тэлефоне, а таксама патрабаваць паведаміць лічбавы код. Супрацоўнікі праваахоўных органаў ніколі не цікавяцца Вашымі грашовымі зберажэннямі, тым больш па тэлефоне. Ніколі не паведамляйце незнаёмым свае пашпартныя дадзеныя і банкаўскія рэквізіты, а таксама не пераходзьце па невядомых спасылках. Будзьце пільныя! Беражыце сябе і свае грошы!

listovka1.png

 

12 11 25 01

12 11 25 01

14 10 25 04

14 10 25 04

24 02 25 92

24 02 25 92

24 02 25 92

4 6 24 50

4 6 24 50

4 6 24 50

4 6 24 50

4 6 24 50