Вытрымкі з Закона Рэспублікі Беларусь ад 28 кастрычніка 2008 г. 433-З «Аб асновах адміністрацыйных працэдур»

Артыкул 10. Правы зацікаўленых асоб

Зацікаўленыя асобы маюць права:

  • Зварочвацца з заявамі ва ўпаўнаважаныя органы;
  • Бясплатна атрымліваць ад упаўнаважаных органаў прадугледжаныя заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах формы (бланкi) дакументаў, неабходных для звароту за ажыццяўленнем адміністрацыйных працэдураў;
  • Атрымліваць ад упаўнаважаных органаў тлумачэнне сваіх правоў і абавязкаў;
  • Прымаць удзел у ажыццяўленні адміністрацыйных працэдураў асабіста і (або) праз сваіх прадстаўнікоў, калі іншае не прадугледжана заканадаўчымі актамі;
  • Азнакамляцца з матэрыяламі, звязанымі з разглядам сваіх заяў, у тым ліку з атрыманымі ўпаўнаважанымі органамі ад іншых дзяржаўных органаў, іншых арганізацый дакументамі і (або) звесткамі, неабходнымі для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур, рабіць з іх выпіскі, калі іншае не прадугледжана заканадаўствам аб дзяржаўных сакрэтах, камерцыйнай або іншай ахоўванай законам таямніцы;
  • Атрымліваць адміністрацыйныя рашэнні (іх копіі, выпіскі з іх);
  • Адклікаць сваю заяву ў любы час да заканчэння ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры;
  • Абскарджваць прынятыя адміністрацыйныя рашэнні;
  • Адклікаць сваю адміністрацыйную скаргу;
  • Ажыццяўляць іншыя правы, прадугледжаныя гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства аб адміністрацыйных працэдурах.

Артыкул 11. Абавязкі зацікаўленых асоб

Зацікаўленыя асобы абавязаны:

  • Ветліва ставіцца да работнікаў упаўнаважаных органаў, не дапускаць нецэнзурных альбо абразлівых слоў або выразаў у дачыненні да такіх работнікаў;
  • Прадстаўляць ва ўпаўнаважаныя органы дакументы і (або) звесткі, уключаныя ў пералікі дакументаў і (або) звестак, якія прадстаўляюцца зацікаўленымі асобамі, а таксама дакументы, указаныя ў абзацах другім-сёмым часткі першай пункта 2 артыкула 15 гэтага Закона, у выпадку запатрабавання такіх дакументаў;
  • Уплачваць плату, якая спаганяецца пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур;
  • Своечасова інфармаваць упаўнаважаныя органы аб змене месца жыхарства (месца знаходжання), месца знаходжання ў перыяд ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры;
  • Выконваць іншыя абавязкі, прадугледжаныя гэтым Законам і іншымі заканадаўчымі актамі аб адміністрацыйных працэдурах.

Артыкул 111. Правы і абавязкі трэціх асоб

1. Трэція асобы маюць права:

  • Атрымліваць ад упаўнаважаных органаў тлумачэнне сваіх правоў і абавязкаў;
  • Азнакамлівацца з матэрыяламі, звязанымі з адміністрацыйнымі працэдурамі, у ажыццяўленні якіх яны ўдзельнічаюць (удзельнічалі), у тым ліку з атрыманымі ўпаўнаважанымі органамі ад іншых дзяржаўных органаў, іншых арганізацый дакументамі і (або) звесткамі, неабходнымі для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур, рабіць з іх выпіскі, калі іншае не прадугледжана заканадаўствам аб дзяржаўных сакрэтах, камерцыйнай або іншай ахоўнай законам таямніцы;
  • Адклікаць сваю згоду (у тым ліку выяўленую шляхам пастаноўкі подпісу на заяве зацікаўленай асобы) на ажыццяўленне адміністрацыйнай працэдуры ў любы час да заканчэння ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры;
  • Абскарджваць прынятыя адміністрацыйныя рашэнні;
  • Адклікаць сваю адміністрацыйную скаргу;
  • Ажыццяўляць іншыя правы, прадугледжаныя гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства аб адміністрацыйных працэдурах.

2. Трэція асобы абавязаны:

  • Ветліва ставіцца да работнікаў упаўнаважаных органаў, не дапускаць нецэнзурных альбо абразлівых слоў ці выразаў у дачыненні да такіх работнікаў;
  • Выконваць іншыя абавязкі, прадугледжаныя гэтым Законам і іншымі заканадаўчымі актамі аб адміністрацыйных працэдурах.
Правы і абавязкі зацікаўленых асоб, а таксама трэціх асоб