Так магчыма. Выязная рэгістрацыя шлюбу праводзіцца ў межах рэжыму працоўнага часу аддзела ЗАГС, калі выезд работніка не перашкаджае дзейнасці ЗАГС.
Выязную рэгістрацыю можна праводзіць ва ўстановах культуры, гістарычных і памятных месцах, у любых лакацыях, якія вызначаны дагаворам на аказанне паслугі (паміж выканкамам і асобамі, якія ўступаюць у шлюб).
Выезд для рэгістрацыі шлюбу ажыццяўляецца ў межах адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, у якой дзейнічае пэўны аддзел ЗАГС.
Рэгістрацыя шлюбу ва ўрачыстай абстаноўцы, як правіла, праводзіцца па пятніцах і суботах, але можа ажыццяўляцца ў іншы дзень па ўзгадненні бакоў.
Неабходныя атрыбуты (вясельны дэкор, арганізацыя месца для размяшчэння дакументаў, пярсцёнкаў, дзяржаўнай сімволікі, музычнае афармленне) прадстаўляюцца маладымі.
Транспартныя выдаткі, звязаныя з выездам да месца правядзення ўрачыстасці, аплачваюць асобы, якія ўступаюць у шлюб.
Начальнік аддзела ЗАГС Е.Н. Картэнка