Лукашэнка павіншаваў вернікаў іўдзейскай канфесіі з Песахам
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў вернікаў іўдзейскай канфесіі з Песахам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Светлае свята для іўдзеяў асабліва дарагое як напамін аб тым, што шчырая вера ў Боскую сілу творыць цуды. Гэта час вялікай радасці і гонару за свой народ, здабытую ім перамогу і вызваленне ад паняволення пасля цяжкіх выпрабаванняў", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што беларуская зямля стала домам для пакаленняў сыноў і дачок яўрэйскага народа, якія ў адзінай шматканфесійнай і шматнацыянальнай сям'і стваралі і працягваюць ствараць будучыню Беларусі на прынцыпах пераемнасці і справядлівасці.
"Няхай свята Песах увойдзе ў вашы сем'і з мірам і любоўю, напоўніць іх невычарпальнай атмасферай узаемаразумення і цяпла. Жадаю ўсім моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту", - выказаў пажаданні Прэзідэнт Беларусі.
Віншаванне Прэзідэнта Беларусі вернікам іўдзейскай канфесіі з Песахам
Дарагія суайчыннікі!
Ад усёй душы віншую вас з Песахам.
Светлае свята для іўдзеяў асабліва дарагое як напамін аб тым, што шчырая вера ў Боскую сілу творыць цуды. Гэта час вялікай радасці і гонару за свой народ, здабытую ім перамогу і вызваленне ад паняволення пасля цяжкіх выпрабаванняў.
Беларуская зямля стала домам для пакаленняў сыноў і дачок яўрэйскага народа, якія ў адзінай шматканфесійнай і шматнацыянальнай сям'і стваралі і працягваюць ствараць будучыню Беларусі на прынцыпах пераемнасці і справядлівасці.
Няхай свята Песах увойдзе ў вашы сем'і з мірам і любоўю, напоўніць іх невычарпальнай атмасферай узаемаразумення і ця