Лукашенко утвердил сроки проведения XXXII фестиваля «Славянский базар в Витебске» и безвизовый порядок въезда для гостей

Лукашэнка зацвердзіў тэрміны правядзення XXXII фестывалю «Славянскі базар у Віцебску» і бязвізавы парадак уезду для гасцей

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 30 сакавіка падпісаў распараджэнне, якім зацверджаны тэрміны правядзення XXXII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Асноўныя мерапрыемствы пройдуць з 13 па 16 ліпеня 2023 года.

У мэтах пашырэння гледацкай аўдыторыі распараджэннем прадугледжаны бязвізавы парадак уезду ў Рэспубліку Беларусь для ўдзельнікаў і гасцей фестывалю з 73 дзяржаў.

Пропускам для бязвізавага перасячэння Дзяржаўнай мяжы для замежных грамадзян будзе арыгінальны або электронны білет на мерапрыемствы фестывалю, якія праводзяцца ў Летнім амфітэатры альбо канцэртнай зале "Віцебск". Пры гэтым па адным арыгінальным або электронным білеце дапускаецца аднаразовы ўезд у Рэспубліку Беларусь аднаго замежнага грамадзяніна не пазней за дату правядзення ўказанага ў білеце мерапрыемства.

З улікам практыкі дзяржаўнай падтрымкі фестывалю распараджэннем таксама прадугледжаны асобныя прэферэнцыі для яго арганізатараў і ўдзельнікаў.

Крыніца: belta.by

Лукашэнка зацвердзіў тэрміны правядзення XXXII фестывалю «Славянскі базар у Віцебску» і бязвізавы парадак уезду для гасцей