«Усё засяроджана ў вашых руках, бярыце і дзейнічайце». На што арыентаваў Лукашэнка новых кіраўнікоў на месцах
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка, разгледзеўшы кадравыя пытанні, даў згоду на прызначэнні ў кіраўніцтве шэрагу абласных, гарадскіх і раённых выканаўчых камітэтаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Задачы, мужыкі, усе ведаеце. Я не раз пра гэта казаў, - звярнуўся да кіраўнікоў на месцах Прэзідэнт. - Год асаблівы. Усім трэба падрыхтавацца да палітычных кампаній".
Асаблівую ўвагу кіраўнік дзяржавы даручыў звярнуць на тыя пытанні, якія ставіць насельніцтва. Разам з тым гэта не здымае з людзей абавязкаў самастойна вырашаць асноўныя жыццёвыя пытанні і не чакаць дапамогі ўлад у дробных бытавых справах, заўважыў Аляксандр Лукашэнка.
"Сачыце за цэнаўтварэннем. Сачыце за праблемамі ЖКГ, - працягнуў Прэзідэнт. - Пытанне сельскай гаспадаркі - гэта дакладна ваша кампетэнцыя. Адзін інвестыцыйны праект - адзін раён - гэта ваша задача. Мы гэтага не забудзем і перш за ўсё я. Гэта маё асабістае даручэнне кожнаму старшыні райвыканкама. Трэба бегаць хутка па краіне, шукаць інвестараў. У гэтым годзе вы павінны далажыць аб рэалізацыі гэтага праекта".
"Усё засяроджана ў вашых руках. Бярыце і дзейнічайце. Ківаць няма на каго. Час будзе няпросты. Таму я пераканаўча прашу: не расслабляйцеся", - падкрэсліў беларускі лідар.
Крыніца: belta.by