Рабочы візіт Лукашэнкі ў Расію працягнуўся нефармальнай сустрэчай лідараў краін СНД у Эрмітажы
Рабочы візіт Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Расію працягнуўся нефармальнай сустрэчай кіраўнікоў дзяржаў - удзельнікаў СНД у Санкт-Пецярбургу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

- Пуцін: СНД зацвердзілася ў якасці аўтарытэтнага інтэграцыйнага аб'яднання
- Пуцін: па лініі сілавых структур і кампетэнтных органаў СНД наладжаны шчыльныя аператыўныя кантакты
- Пуцін заклікаў лідараў краін СНД працягваць прыкладаць намаганні па недапушчэнні фальсіфікацыі гісторыі
Лідары краін Садружнасці сустрэліся ў Эрмітажы - адным з найбуйнейшых музеяў свету, які захоўвае больш за 3 млн помнікаў культуры розных краін і народаў. Тут сабраны творы жывапісу і графікі, скульптуры, манеты і медалі, археалагічныя матэрыялы. Помнікі эрмітажнага збору прадстаўлены ў больш чым 500 залах агульнай плошчай каля 100 тыс. кв.м.