Лукашенко пригласил Мадуро в Беларусь и не исключил возможность своего визита в Венесуэлу

Лукашэнка запрасіў Мадура ў Беларусь і не выключыў магчымасці свайго візіту ў Венесуэлу

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запрасіў на сустрэчу Надзвычайнага і Паўнамочнага Пасла Венесуэлы ў Расіі Хесуса Рафаэля Саласара Веласкеса. Яна адбылася 25 лістапада ў Палацы Незалежнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

 

"Венесуэла - не чужая для Беларусі краіна. Даўно, вельмі даўно з вамі супрацоўнічаем. Хацелася б, каб нашы адносіны былі больш інтэнсіўнымі, прасунутымі. Ёсць пра што пагаварыць", - заявіў кіраўнік дзяржавы падчас гутаркі з дыпламатам.

 

У размове Прэзідэнт звярнуўся з просьбай да пасла: "Вельмі прашу вас: перадайце майму сябру Нікаласу Мадура, што мы яго заўсёды ў Беларусі чакаем. Пара ўжо яму пабываць тут, у Беларусі".

 

Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што ў Прэзідэнта Венесуэлы могуць быць аналагічныя чаканні, і таму не выключыў свайго візіту ў Венесуэлу. "Я перакананы, што ў яго такое ж стаўленне і да мяне. Я буду ўсяляк імкнуцца да таго, каб знайсці час і наведаць Венесуэлу. Часы праблемныя, складаныя, цяжкія. Але тым не менш з любых становішчаў і сітуацый можна знайсці выйсце, трэба толькі імкнуцца да гэтага. Вы гэта не горш за мяне разумееце", - заявіў беларускі лідар.

Крыніца

Лукашэнка запрасіў Мадура ў Беларусь і не выключыў магчымасці свайго візіту ў Венесуэлу