Лукашенко поздравил Президента России Владимира Путина с днем рождения

Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна з днём нараджэння

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна з днём нараджэння. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


"Расійскі народ трывала звязвае з Вашым імем значныя сацыяльныя дасягненні, дынамічнае эканамічнае развіццё, умацаванне дзяржаўнасці і суверэнітэту Айчыны, рост аўтарытэту і ўзмацненне ролі Расіі ў свеце, - гаворыцца ў віншаванні. - Прынцыповасць і мэтанакіраванасць, вернасць абавязку і палітычная мудрасць, выключная адданасць Радзіме і цвёрдая воля ў адстойванні яе нацыянальных інтарэсаў здабылі Вам усенароднае прызнанне ў грамадстве і павагу замежных калег".

Беларускі лідар упэўнены, што закладзеныя сумеснымі дзеяннямі асновы адносін саюзніцтва і стратэгічнага партнёрства паміж Беларуссю і Расіяй паслужаць надзейным арыенцірам для будучых пакаленняў грамадзян дзвюх дзяржаў.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Уладзіміру Пуціну здароўя, шчасця, дабрабыту, невычарпальных сіл і энергіі для новых поспехаў на вышэйшай дзяржаўнай пасадзе.

Крыніца

Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна з днём нараджэння