Лукашэнка: Беларусь гатова нарошчваць пастаўкі неабходнай прадукцыі ў Нігерыю
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Нігерыі Болу Цінубу і дружалюбны народ гэтай краіны з 65-годдзем незалежнасці. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Нігерыйцы могуць па праве ганарыцца дасягненнямі сваёй дзяржавы за перыяд яе самастойнага развіцця: моцнай эканомікай, высокімі дэмаграфічнымі паказчыкамі і заслужаным аўтарытэтам у рэгіёне і свеце", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь надае вялікую ўвагу пашырэнню адносін з Нігерыяй. "Перакананы, што паспяховае ажыццяўленне нашага сумеснaга праекта па механізацыі аграрнага сектара Нігерыі адкрывае магчымасці для актыўнага супрацоўніцтва ў многіх сферах", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Беларускі лідар запэўніў, што Мінск гатовы нарошчваць аб'ёмы паставак тэхнікі, харчавання і іншай неабходнай прадукцыі, а таксама садзейнічаць вырашэнню надзённых задач сацыяльна-эканамічнага развіцця для павышэння дабрабыту людзей.
Аляксандр Лукашэнка запрасіў Болу Цінубу наведаць Беларусь з візітам у любы зручны час, пажадаў яму добрага здароўя, шчасця і поспехаў, а ўсім жыхарам краіны - міру і згоды.