Лукашенко предложил сагитировать Таджикистан вступить в ЕАЭС

Лукашэнка прапанаваў заагітаваць Таджыкістан уступіць у ЕАЭС

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапанаваў сагітаваць Таджыкістан уступіць у Еўразійскі эканамічны саюз. Адпаведную рэмарку кіраўнік дзяржавы зрабіў, сустракаючыся з кіраўнікамі ўрадаў краін СНД і ЕАЭС, якія прыехалі на міжнародныя форумы ў Мінск, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пасля выступлення прэм'ер-міністра Таджыкістана Кохіра Расулзоды кіраўнік дзяржавы сказаў: "Я так разумею, Таджыкістан яшчэ не гатовы ў ЕАЭС уступаць. Міхаіл Уладзіміравіч (звяртаючыся да прэм'ер-міністра Расіі Міхаіла Мішусціна. - Заўвага БЕЛТА), трэба неяк сагітаваць калегу нашага".

У цяперашні час членамі Еўразійскага эканамічнага саюза з'яўляюцца Беларусь, Расія, Кыргызстан, Казахстан і Арменія.

Крыніца

Лукашэнка прапанаваў заагітаваць Таджыкістан уступіць у ЕАЭС