Лукашенко: экономика и банковский сектор Беларуси пережили беспрецедентные вызовы

Лукашэнка: эканоміка і банкаўскі сектар Беларусі перажылі беспрэцэдэнтныя выклікі

Нацыянальная эканоміка, а з ёй і беларускі банкаўскі сектар перажылі беспрэцэдэнтныя выклікі. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 9 верасня на нарадзе з апаратам Нацыянальнага банка і кіраўніцтвам банкаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што пры прызначэнні Рамана Галоўчанкі старшынёй праўлення Нацыянальнага банка гаварыў аб сваім намеры абавязкова ў гэтым годзе пазнаёміцца з калектывам. І цяпер Аляксандр Лукашэнка выконвае сваё абяцанне. Тым больш што і склад праўлення значна абнавіўся, а сустрэчы з калектывамі найбуйнейшых органаў дзяржаўнай вертыкалі, дзе можна сверыць гадзіны і вызначыць задачы, сталі рэгулярнымі.

"Мы нядаўна правялі нараду з Адміністрацыяй Прэзідэнта, нашым дыпламатычным корпусам. Наперадзе нарада з урадам. Сёння будзем гаварыць не толькі аб Нацыянальным банку, але і аб развіцці банкаўска-фінансавай сістэмы ў цэлым, якая, як і ўся наша краіна, праходзіць няпросты, складаны перыяд", - сказаў Прэзідэнт.

"За апошнюю пяцігодку нацыянальная эканоміка, а з ёй і беларускі банкаўскі сектар перажылі беспрэцэдэнтныя выклікі", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. Ён нагадаў, што супраць Беларусі былі ўведзены проста небывалыя, драконаўскія санкцыі.
"Чакалі, што мы ўпадзем на калені. Але сёння мы можам сказаць (можа быць, нават з упэўненасцю): мы не банкруты, мы справіліся. Так, гэта было цяжка. Цяжка да гэтага часу. Наўрад ці будзе лягчэй і далей", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Але менавіта так, на думку Прэзідэнта, у сучасным свеце дзяржавы, якія вядуць незалежную палітыку, плацяць за свой суверэнітэт. Беларусь у гэтым сэнсе шмат чаму навучылася і працягвае вучыцца.

"Бо розныя пагрозы нікуды не зніклі, барацьба за ўплыў, рэсурсы (у тым ліку фінансавыя), розумы становіцца ўсё больш жорсткай і непрадказальнай. Мы працягваем змагацца за мір, стабільнасць, упэўненасць нашых людзей у заўтрашнім дні", - заявіў беларускі лідар.

Крыніца

Лукашэнка: эканоміка і банкаўскі сектар Беларусі перажылі беспрэцэдэнтныя выклікі