Лукашенко: Белорусско-узбекский женский бизнес-форум служит отправной точкой для новых договоренностей

Лукашэнка: Беларуска-ўзбекскі жаночы бізнес-форум служыць адпраўной кропкай для новых дамоўленасцей

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельніцам III Беларуска-узбекскага жаночага бізнес-форуму, месцам правядзення якога сёлета стаў Віцебск, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Сімвалічна, што цяперашняя сустрэча праходзіць у год 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. У тыя грозныя гадзіны беларусы і ўзбекі плячом да пляча мужна змагаліся на франтах супраць агульнага ворага. І сёння паміж нашымі народамі няма раздзяляльных ліній, а трывалыя сяброўскія сувязі правераны часам, - гаворыцца ў прывітанні. - Сведчаннем гэтаму з'яўляецца дынамічнае развіццё двухбаковых адносін Беларусі і Узбекістана ва ўсіх без выключэння сферах - ад эканомікі да гуманітарнага супрацоўніцтва".

Поспех сумеснх ініцыятыў шмат у чым абумоўлены актыўнай пазіцыяй беларускіх і ўзбекскіх жанчын, якія адыгрываюць прыкметную ролю ў прасоўванні і абароне інтарэсаў абедзвюх дзяржаў, адзначыў Прэзідэнт.

"Упэўнены, жаночы бізнес-форум, які стаў ужо традыцыйным, паслужыць адпраўной кропкай для новых дамоўленасцей, якія, безумоўна, будуць спрыяць умацаванню стратэгічнага партнёрства паміж дзвюма краінамі і павышэнню дабрабыту іх грамадзян", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім удзельніцам мерапрыемства плённай і канструктыўнай працы, а прадстаўніцам бізнесу - рэалізацыі намечаных праектаў на карысць працвітання народаў Беларусі і Узбекістана.

Крыніца

Лукашэнка: Беларуска-ўзбекскі жаночы бізнес-форум служыць адпраўной кропкай для новых дамоўленасцей