Завершился многодневный визит Лукашенко в Китай

Завяршыўся шматдзённы візіт Лукашэнкі ў Кітай

Завяршыўся шматдзённы візіт Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Кітай, паведамляе БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы на працягу 31 жніўня - 1 верасня прыняў удзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў ШАС, а таксама сустрэчы ў фармаце "ШАС плюс" у Цяньцзіні. Саміт быў самым маштабным за ўсю гісторыю аб'яднання - каля 30 лідараў краін і інтэграцыйных структур.
У сваіх выступленнях Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што быць членам ШАС - гэта стратэгічны выбар Беларусі. Ён абазначыў ключавыя пытанні для ШАС як элемента новага міжнароднага парадку, падкрэсліў важнасць стварэння агульнай навукова-інавацыйнай прасторы ШАС і патрэбу ў незалежным фінансавым механізме ШАС, падтрымаў ініцыятыву Кітая па глабальным кіраванні. Прэзідэнт Беларусі назваў пяць прыярытэтаў для сям'і ШАС: шматбаковасць, бяспека, устойлівае развіццё як аснова стабільнасці ў рэгіёне, харчовая бяспека, а таксама індустрыяльнае і навуковае развіццё.

Прэзідэнт за час знаходжання ў Кітаі правёў не менш за два дзясяткі нефармальных сустрэч з рознымі міжнароднымі лідарамі. У тым ліку з лідарам КНДР Кім Чэн Ынам, прэм'ер-міністрам Індыі Нарэндрай Модзі і Прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам, Прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым, Прэзідэнтам Інданезіі Прабова Субіянта, прэзідэнтамі Зімбабвэ і Конга Эмерсанам Мнангагвам і Дзяні Сасу-Нгеса, з прэм'ер-міністрам Славакіі Робертам Фіца.

Крыніца

Завяршыўся шматдзённы візіт Лукашэнкі ў Кітай