Лукашэнка заслухаў закрыты даклад міністра абароны
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 13 жніўня заслухаў закрыты даклад міністра абароны Віктара Хрэніна. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Асноўнымі тэмамі даклада кіраўніку дзяржавы сталі падрыхтоўка да супольных беларуска-расійскіх стратэгічных вучэнняў "Захад-2025" і аператыўная абстаноўка ля межаў Беларусі, гатоўнасць да рэагавання на ўзнікаючыя пагрозы.