Крыптавалюта і крыптарынак. Лукашэнка ставіць пытанне аб іх далейшым лёсе ў Беларусі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, заслухоўваючы 12 жніўня даклад аб рабоце банкаўскай сістэмы, паставіў пытанне аб далейшых дзеяннях у дачыненні да крыптавалюты і крыптарынку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Крыптарынак, крыптавалюта. Што гэта такое, з чым мы з табой будзем есці гэту праблему? - вобразна выказаўся кіраўнік дзяржавы, звяртаючыся да старшыні праўлення Нацыянальнага банка Рамана Галоўчанкі. - Як мы ёю скарыстаемся, асабліва цяпер, для таго, каб забяспечыць плацяжы? Шмат пра гэта гаворыцца, і ўсё ж такі не такі развіты ў нас гэты рынак у Беларусі па крыптавалюце. Як мы будзем у далейшым дзейнічаць?"
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што гэтая тэматыка абмяркоўвалася яшчэ ў той час, калі Нацбанкам кіраваў Павел Калаур. "Мы ўздымалі гэтае пытанне, да нас айцішнікі звярталіся, што трэба ў гэтым напрамку дзейнічаць. Як мы будзем (у выніку дзейнічаць. - Заўвага. БЕЛТА)? Гэта для мяне важна і для краіны ў цэлым", - сказаў Прэзідэнт.