Тарыфы на зарадку электрамабіляў павысяць у Беларусі
Сетка электразарадных станцый Malanka "Беларуснафты" з 1 жніўня павышае тарыфы на зарадку электрамабіляў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Telegram-канал сеткі ЭЗС.
Кошт паслугі за 1 кВт.г павольнай зарадкі цяпер складае Br0,49, хуткай зарадкі - Br0,65.
Тарыфы на рэзерваванне і выкарыстанне конектара пасля заканчэння зарадкі застаюцца без змен.
Апошні раз тарыфы змяняліся 1 красавіка 2025 года.
"Беларуснафта" з'яўляецца нацыянальным аператарам па развіцці электразараднай інфраструктуры на тэрыторыі Беларусі. У сетку ўваходзіць больш за 700 ЭЗС па ўсёй краіне, іх колькасць плануецца павялічваць.