Лукашенко поздравил народного артиста Беларуси Григория Белоцерковского с 80-летием

Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Рыгора Белацэркоўскага з 80-годдзем

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Рыгора Белацаркоўскага з 80-годдзем. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


"Ваша творчая біяграфія, непарыўна звязаная з Магілёўскім абласным драматычным тэатрам, з'яўляецца прыкладам шматгадовай плённай дзейнасці на карысць айчыннай культуры", - гаворыцца ў віншаванні.

"Самабытны талент і бліскучае акцёрскае майстэрства дазволілі Вам стварыць шэраг яркіх і незабыўных сцэнічных вобразаў, здабыць любоў і павагу адданых прыхільнікаў", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка спадзяецца, што Рыгор Белацаркоўскі будзе і надалей так жа натхнёна служыць беларускаму мастацтву. Ён пажадаў народнаму артысту моцнага здароўя, бадзёрасці духу і доўгіх гадоў жыцця.

Крыніца

Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Рыгора Белацэркоўскага з 80-годдзем