Лукашэнка: цяперашняе пакаленне ратавальнікаў працягвае традыцыі самаадданага служэння Беларусі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях з прафесійным святам - Днём пажарнай службы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Гэта дзень ушанавання мужных, смелых, мо
Працаўнікам і ветэранам органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь
Паважаныя таварышы!
Віншую вас з прафесійным святам - Днём пажарнай службы.
Гэта дзень ушанавання мужных, смелых, моцных людзей - усіх, хто вядзе бескампрамісную барацьбу з небяспечнымі стыхіямі, ліквідуе наступствы надзвычайных сітуацый, абараняе грамадзян і іх маёмасць, аб'екты эканомікі, прыродныя багацці на працягу многіх дзесяцігоддзяў.
Мы ганарымся подзвігамі беларускіх пажарных, якія прынялі ў першыя дні Вялікай Айчыннай вайны выклік смяротнага агню праціўніцкай авіяцыі. Пад градам запальных і фугасных бомбаў, без прыкрыцця сродкаў СПА баявыя разлікі гарадскіх пажарных каманд выцягвалі з-пад завалаў параненых, не стамляючыся змагаліся з ачагамі ўзгарання. Многія загінулі, выконваючы свой службовы абавязак, са зброяй у руках абараняючы сваю Айчыну ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Закладзеныя нашымі героямі традыцыі самаадданага служэння краіне і народу працягвае цяперашняе пакаленне работнікаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, працуючы на папярэджанне пажаранебяспечных сітуацый, своечасова і прафесійна рэагуючы на выклікі і ратуючы жыцці людзей.
Жадаю ўсім моцнага здароўя, дабрабыту, шчасця, міру і дабра. Далейшых поспехаў вам у небяспечнай і мужнай службе. Беражыце сябе і нашу родную Беларусь.
Аляксандр Лукашэнка,
25 ліпеня 2025 года.