Лукашэнка: Беларусь надае асаблівае значэнне развіццю супрацоўніцтва з Узбекістанам
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Узбекістана Шаўката Мірзіёева з днём нараджэння. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Поспехі Рэспублікі Узбекістан ва ўмацаванні дзяржаўнасці, мадэрнізацыі эканомікі і павышэнні аўтарытэту на міжнароднай арэне з'яўляюцца бясспрэчным сведчаннем правільнасці праводзімага Вамі курсу, а таксама Вашага самаадданага служэння ўзбекскаму народу, - гаворыцца ў віншаванні. - Выказваю цвёрдую ўпэўненасць у тым, што традыцыі брацкай беларуска-ўзбекскай дружбы працягнуць быць трывалай асновай для далейшага развіцця двухбаковага супрацоўніцтва, якому Мінск надае асаблівае значэнне".
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Шаўкату Мірзіёеву добрага здароўя і невычарпальнай жыццёвай энергіі для новых яркіх здзяйсненняў на карысць Узбекістана.