Спецфонд Прэзідэнта Беларусі накіруе больш Br240 тыс. на падтрымку таленавітай моладзі
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне аб зацвярджэнні рашэння савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
На падтрымку адораных навучэнцаў і студэнтаў са спецфонду Прэзідэнта Беларусі выдзеляць Br560 тыс.
На гэтыя мэты з рэспубліканскага бюджэту за кошт сродкаў рэзервовага фонду будзе накіравана больш Br240 тыс.
Уладальнікамі гранд-прэмій з прысваеннем звання лаўрэата спецыяльнага фонду сталі 13 пераможцаў міжнародных мастацка-творчых спаборніцтваў, у тым ліку два калектывы - народны харэаграфічны ансамбль "Сузор'е" Палаца культуры Салігорска і дуэт Беларускай дзяржаўнай харэаграфічнай гімназіі-каледжа.
Спецыяльныя прэміі прысуджаны пераможцам міжнародных і рэспубліканскіх творчых конкурсаў - 26 прадстаўнікам таленавітай моладзі і 12 творчым калектывам, сярод якіх ансамбль народнай песні "Дзвінскія пералівы" Наваполацкага дзяржаўнага