Заснаваныя эмблема і сцяг Міністэрства інфармацыі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №277 "Аб афіцыйных геральдычных сімвалах Міністэрства інфармацыі". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Указам заснаваны эмблема і сцяг Міністэрства інфармацыі.
Эмблема ўяўляе сабой авал серабрыстага колеру з прамянямі, што сыходзяцца ад цэнтра, які апраўлены каймай зялёнага колеру. У цэнтры размешчана абрэвіятура "МI". Сцяг узнаўляе выяву эмблемы.
Наяўнасць афіцыйных геральдычных сімвалаў будзе спрыяць захаванню і развіццю традыцый Міністэрства інфармацыі, а таксама яго індывідуалізацыі і распазнаванню ў медыяпрасторы.