Беларусь ратифицировала соглашение с Мьянмой о защите секретной информации

Беларусь ратыфікавала пагадненне з М'янмай аб абароне сакрэтнай інфармацыі

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон "Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Саюз М'янма аб узаемнай абароне сакрэтнай інфармацыі". Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Дадзенае пагадненне было падпісана ў Мінску 7 сакавіка 2025 года ў рамках афіцыйнага візіту старшыні Дзяржаўнага адміністрацыйнага савета, прэм'ер-міністра М'янмы Мін Аун Хлайна ў Беларусь.

Пагадненне заключана для ўзаемнага забеспячэння абароны сакрэтнай інфармацыі і ў інтарэсах умацавання сяброўскіх адносін паміж краінамі. Гэта дазволіць стварыць прававую аснову для абароны дзяржаўных сакрэтаў Беларусі пры ажыццяўленні двухбаковага супрацоўніцтва з М'янмай у ваеннай, ваенна-тэхнічнай, навукова-тэхнічнай і іншых сферах.

Крыніца

Беларусь ратыфікавала пагадненне з М'янмай аб абароне сакрэтнай інфармацыі