Лукашенко подтвердил нацеленность Беларуси на развитие сотрудничества с Монголией

Лукашэнка пацвердзіў нацэленасць Беларусі на развіццё супрацоўніцтва з Манголіяй

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Манголіі Ухнаагійна Хурэлсуха з нацыянальным святам - фестывалем Наадам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Гэты традыцыйны фестываль адлюстроўвае сутнасць мангольскай культуры, падкрэслівае сілу і стойкасць нацыі, якая беражліва шануе сваю гістарычную спадчыну", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы пацвердзіў нацэленасць Беларусі на далейшае развіццё ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з Манголіяй па шырокім спектры напрамкаў, а таксама на ўмацаванне сяброўскіх сувязей паміж народамі дзвюх краін. "З цеплынёй успамінаю візіт у вашу цудоўную Краіну вечна блакітнага неба і аднаўляю сваё запрашэнне наведаць Беларусь у любы зручны для Вас час", - адзначыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Ухнаагійна Хурэлсуху і жыхарам Манголіі міру і дабрабыту.

Крыніца

Лукашэнка пацвердзіў нацэленасць Беларусі на развіццё супрацоўніцтва з Манголіяй