Лукашэнка азнаёміўся са станам спраў на агракамбінаце "Зара"
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас рабочай паездкі ў Магілёўскую вобласць азнаёміўся са станам спраў на агракамбінаце "Зара", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Размова ў першую чаргу зайшла аб фінансава-гаспадарчай дзейнасці агракамбіната "Зара". Камітэт дзяржкантролю перад прыездам кіраўніка дзяржавы выявіў некаторыя праблемныя пытанні ў захоўванні кармоў. На гэта Аляксандр Лукашэнка асобна звярнуў увагу гендырэктара агракамбіната Кацярыны Зароўскай.
У цэлым жа справы ў гаспадарцы ідуць нядрэнна. Прыбытак накіроўваецца на развіццё вытворчасці, абнаўленне тэхнікі. Сярэдняя рэнтабельнасць па гаспадарцы - 6,6%, а ў перапрацоўцы - каля 12-13%. Дастаткова паспяхова працуе "Зара" і па вырошчванні розных культур, аб чым адбылася грунтоўная размова з кіраўніком дзяржавы.