Лукашэнка распавёў пра жаданне сустрэцца з Раулем Кастра і разам наведаць магілу Фідэля
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка распавёў аб жаданні сустрэцца з кубінскім палітычным і дзяржаўным дзеячам Раулем Кастра і разам наведаць магілу кубінскага рэвалюцыянера і былога лідара краіны Фідэля Кастра. Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў у Мінску падчас цырымоніі абмену падарункамі з Прэзідэнтам Кубы Мігелем Дыяс-Канелем Бермудэсам, які наведаў Беларусь з афіцыйным візітам, паведамляе БЕЛТА.
"Вялікі дзякуй. Хачу з Кастра сустрэцца і з'ездзіць да Фідэля з ім", - сказаў Прэзідэнт Беларусі.
"Ён цябе вельмі высока цэніць", - падкрэсліў у адказ кубінскі лідар.
Сярод падарункаў ад Аляксандра Лукашэнкі - шакалад і набор беларускай прадукцыі.