Лукашэнка: намаганнямі многіх пакаленняў медыкаў у Беларусі пабудавана эфектыўная сістэма аказання меддапамогі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў аховы здароўя з прафесійным святам - Днём медыцынскіх работнікаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
"Гэта дзень ушанавання людзей адной з самых высакародных прафесій, у якую ідуць па закліку сэрца, разумеючы, што яна патрабуе беспрэцэдэнтнай самааддачы, цярпення і штодзённай карпатлівай працы. Усімі пакаленнямі беларускіх медыкаў у краіне пабудавана і функцыянуе даступная і эфектыўная сістэма аказання медыцынскай дапамогі. Мы ганарымся тым, што захавалі і развіваем як традыцыйныя, так і новыя напрамкі ў сферы, будуем бальніцы і паліклінікі, набываем сучаснае абсталяванне, паспяхова асвойваем у кожным кутку Беларусі інавацыйныя метады дыягностыкі і лячэння для павышэння якасці жыцця людзей", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што сёння час ставіць перад галіной глабальныя задачы: не зніжаючы тэмпаў правядзення актуальных навуковых даследаванняў, укараняць перадавыя тэхналогіі, вырошчваць маладых спецыялістаў - годных прадаўжальнікаў лепшых традыцый айчыннай медыцыны.
Прэзідэнт выказаў удзячнасць усім работнікам і ветэранам аховы здароўя за працу і пажадаў іх родным і блізкім шчасця, дабрабыту, міру і дабра.
Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём медыцынскіх работнікаў
Медыцынскім работнікам Рэспублікі Беларусь
Дарагія сябры!
Віншую вас з прафесійным святам - Днём медыцынскіх работнікаў.
Гэта дзень ушанавання людзей адной з самых высакародных прафесій, у якую ідуць па клічы сэрца, разумеючы, што яна патрабуе беспрэцэдэнтнай самаадданасці, цярпення і штодзённай карпатлівай працы.
Узiллям многiх пакаленняў беларускiх медыкаў у краiне выбудавана i функцыянуе даступная i эфектыўная сiстэма аказання медыцынскай дапамогi. Мы ганарымся тым, што захавалi i развiваем як традыцыйныя, так i новыя напрамкi ў сферы, будуем бальнiцы i паліклінiкi, набываем сучаснае абсталяванне, паспяхова асвойваем у кожным вугалку Беларусi iнавацыйныя метады дыягностыкi i лячэння для павышэння якасцi жыцця людзей.
Сёння час ставіць перад вамі глабальныя задачы: не знiжаючы тэмпаў правядзення актуальных навуковых даследаванняў, уводзiць перадавыя тэхналогii, расцiць маладых спецыялiстаў - дастойных прадаўжальнiкаў лепшых традыцый айчыннай медыцыны.
Дзякую за працу ўсiм работнiкам i ветэранам аховы здароўя. Жадаю вашым родным i блiзкiм шчасця, дабрабыту, мiру i дабра.
Аляксандр Лукашэнка.
15 чэрвеня 2025 г.