Лукашенко: надо вырастить столько картофеля, чтобы хватило и нам, и России

Лукашэнка: трэба выгадаваць столькі бульбы, каб хапіла і нам, і Расіі

Трэба вырошчваць столькі бульбы, каб хапіла і Беларусі, і Расіі. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, прымаючы з дакладам старшыню Брэсцкага аблвыканкама Пятра Пархомчыка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

 

"Вельмі шмат размоў. Асабліва пасля нарады ў Прэзідэнта Расіі, дзе ён там пажартаваў наконт бульбы. Але для нас гэта вельмі сур'ёзнае пытанне. У якім плане? Чаго-чаго, але бульбу мы вырошчваць умеем. Трэба вырошчваць столькі, каб хапіла нам і Расіі", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Трэба дапамагчы братам-расіянам. І потым, гэта ж не дабрачыннасць. Гэта і прыстойныя грошы, прыстойныя цэны", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Крыніца