Лукашенко уверен, что сотрудничество с Азербайджаном продолжит активно развиваться

Лукашэнка ўпэўнены, што супрацоўніцтва з Азербайджанам працягне актыўна развівацца

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева і ўсіх жыхароў гэтай краіны з Днём незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

 
"Дзякуючы Вашым стваральным намаганням Азербайджан сёння па праву ганарыцца дынамічна растучай эканомікай, няўхільным павышэннем узроўню жыцця грамадзян, важкімі дасягненнямі на міжнароднай арэне", - гаворыцца ў віншаванні.
 
"Нашы рэгулярныя кантакты, сістэмнае ўзаемадзеянне ўрадаў, парламентаў і рэгіёнаў служаць гарантыяй далейшага ўмацавання стратэгічнага партнёрства паміж Мінскам і Баку, што адпавядае інтарэсам дзвюх дзяржаў", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што беларуска-азербайджанскае супрацоўніцтва працягне актыўна развівацца на аснове традыцый дружбы і ўзаемаразумення.
 
Кіраўнік дзяржавы пажадаў Прэзідэнту Азербайджана і яго сям'і здароўя і дабрабыту, а ўсім азербайджанцам - згоды і працвітання.

Крыніца

Лукашэнка ўпэўнены, што супрацоўніцтва з Азербайджанам працягне актыўна развівацца