Лукашэнка праводзіў Прэзідэнта Зімбабвэ ў аэрапорце
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка праводзіў свайго калегу і сябра Прэзідэнта Зімбабвэ Эмерсана Мнангагву ў аэрапорце, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Прэзідэнты ў аэрапорце правялі сустрэчу, падчас якой падвялі вынікі працоўнага візіту лідара Зімбабвэ ў Беларусь.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што менавіта дзякуючы асабістаму ўкладу Эмерсана Мнангагвы паміж Беларуссю і Зімбабвэ дасягнуты цяперашні высокі ўзровень адносін.
"Мы вельмі рады быць тут. І вельмі рады дынаміцы адносін, якія развіваюцца паміж Зімбабвэ і Беларуссю", - сказаў Прэзідэнт Зімбабвэ.
Падчас сяброўскай гутаркі кіраўнікі дзяржаў не абышлі бокам і надвор'е - цяперашні май у Беларусі выдаўся дастаткова прахалодным. "Вам давядзецца зноў рэакліматызавацца на радзіме. Але і ў вас зіма там", - заўважыў кіраўнік беларускай дзяржавы.