Лукашенко про финансовые показатели деревообработки: там наши деньги и перспектива

Лукашэнка пра фінансавыя паказчыкі дрэваапрацоўкі: там нашы грошы і перспектыва

Фінансавыя паказчыкі дрэваапрацоўчай галіны сведчаць аб тым, дзе нашы грошы і наша перспектыва. Пра гэта заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, наведваючы дрэваапрацоўчы ўчастак №2 Аршанскага лясгаса ў аграгарадку Копысь, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

 

Міністр лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік далажыў Прэзідэнту аб забеспячэнні лясгасаў сучаснай лесанарыхтоўчай тэхнікай, а дрэваапрацоўчай галіны – драўнянай сыравінай. Гаворачы пра экспарт, Аляксандр Кулік адзначыў, што прадукцыя пастаўляецца на рынкі 16 краін. Было адзначана, што фінансавыя вынікі ў дрэваапрацоўчай галіне палепшыліся.

"Вось гэта сведчыць аб тым, дзе нашы грошы і наша перспектыва. Нават не ў нафтаперапрацоўцы. У нас свая сыравіна, гэта трэба развіваць. І ўсё, што адпавядае гэтай сыравіне", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. 

Размова зайшла аб тым, што арганізацыі Мінлясгаса ў мінулым годзе паставілі дзяржаўным і прыватным дрэваапрацоўчым прадпрыемствам нашай краіны 10 млн куб.м драўніны. Кіраўнік справамі Прэзідэнта Юрый Назараў звярнуў увагу, што прадпрыемствам, якія перапрацоўваюць драўніну ў буйных аб'ёмах, неабходна разумець перспектыву. 

Крыніца