Лукашенко пообещал взять на контроль ход благоустройства в Минске и объяснил, почему это важно для каждого

Лукашэнка паабяцаў узяць пад кантроль ход добраўпарадкавання ў Мінску і патлумачыў, чаму гэта важна для кожнага

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прымаючы са справаздачай старшыню Мінгарвыканкама Уладзіміра Кухарава, паабяцаў узяць на кантроль ход добраўпарадкавання ў Мінску і патлумачыў, чаму гэта важна для кожнага жыхара, перадае карэспандэнт БЕЛТА.


Кіраўнік дзяржавы падчас размовы зрабіў асаблівы акцэнт на прывядзенні ў парадак Мінска ў Год добраўпарадкавання. "Як будзе ў Мінску, так будзе па ўсёй краіне. Уладзімір Яўгенавіч, гэта не значыць, што мы дзесьці падмятаць вуліцы павінны ці дрэўцы высадзіць. Трэба перш за ўсё, каб за кожны квадратны метр у Мінску адказвалі канкрэтныя людзі, прадпрыемствы і арганізацыі", - паставіў задачу Прэзідэнт.

Напрыклад, працэс добраўпарадкавання парку Перамогі ў Мінску ўлады горада даручылі курыраваць установе адукацыі, і яго кіраўнік нясе за гэта адказнасць. "Тое ж самае - прадпрыемствы. Я шмат разоў пра гэта казаў. Вакол прадпрыемства як вы абазначыце ім на карце зону адказнасці, яны павінны за гэта адказваць, каб было чыста, акуратна", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы растлумачыў, што за патрабаваннем утрымліваць у чысціні і парадку горад стаіць не столькі жаданне зрабіць яго прыгожым, колькі клопат пра здароўе людзей. "Ведаеце, людзі пачулі: "Вось, чысціню патрабуюць і гэтак далей, лісце збіраць і іншае". А калі не збіраць? Гэта ж усё гніе, і гэта гніль з усёй заразай, якая там назапашваецца, удыхаецца людзьмі. Гэта здароўе людзей. Таму трэба ў чысціні, парадку ўтрымліваць не толькі сваё жыллё, але ўсё, што вакол, у месцах агульнага карыстання. Таму кожны клапцік зямлі павінен быць за кімсьці замацаваны", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Крыніца

Лукашэнка паабяцаў узяць пад кантроль ход добраўпарадкавання ў Мінску і патлумачыў, чаму гэта важна для кожнага