Лукашенко: у нас сложились очень добрые отношения с Пакистаном и мы всегда их будем поддерживать

Лукашэнка: у нас склаліся вельмі добрыя адносіны з Пакістанам, і мы заўсёды іх будзем падтрымліваць

Беларусь і Пакістан абавязкова павінны рэалізаваць дасягнутыя дамоўленасці. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 11 красавіка на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Пакістана Шахбазам Шарыфам у вузкім складзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прывітаўшы высокага госця, кіраўнік дзяржавы заўважыў, што Шахбаз Шарыф, яшчэ будучы дзіцем, разам з бацькам наведваў беларускую сталіцу. "Спадзяюся, гэты горад стаў родным, як і наша Беларусь", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што напярэдадні правёў сустрэчу з прэм'ер-міністрам Пакістана, якая доўжылася каля трох гадзін, абмеркавалі многія пытанні міжнароднага парадку дня і тое, што адбываецца вакол дзвюх краін, пагаварылі аб перспектывах двухбаковых адносін. "У нас склаліся вельмі добрыя адносіны. Адносіны, як вельмі правільна вы, спадар прэм'ер-міністр, сказалі, сямейныя. Таму мы заўсёды будзем падтрымліваць такі ўзровень адносін, і ўпэўнены, што пасля гэтага візіту мы не маем права на тое, каб не рэалізаваць нашы дамоўленасці", - падкрэсліў беларускі лідар.

Крыніца

Лукашэнка: у нас склаліся вельмі добрыя адносіны з Пакістанам, і мы заўсёды іх будзем падтрымліваць