Лукашэнка правядзе ў Мінску перамовы з прэм'ер-міністрам Пакістана Шахбазам Шарыфам
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 11 красавіка правядзе ў Мінску перамовы з прэм'ер-міністрам Пакістана Шахбазам Шарыфам, які будзе знаходзіцца з афіцыйным візітам у Беларусі. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Сустрэча двух лідараў пройдзе ў Палацы Незалежнасці ў вузкім і пашыраным складах з удзелам членаў дэлегацый. Аляксандр Лукашэнка і Шахбаз Шарыф абмяркуюць ход рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых падчас афіцыйнага візіту кіраўніка беларускай дзяржавы ў Пакістан у лістападзе 2024 года. Акцэнт будзе зроблены на далейшым развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, у тым ліку ў сферах прамысловасці і забеспячэння харчовай бяспекі, умацаванні гуманітарных сувязей.
Асобную ўвагу бакі нададуць ключавым пытанням глабальнага і рэгіянальнага парадку дня, узаемадзеянню дзвюх дзяржаў на міжнародных пляцоўках.
Па выніках перамоваў чакаецца падпісанне шэрагу двухбаковых дакументаў.