Лукашенко выразил соболезнования в связи со смертью четвертого Президента Лаоса Кхамтая Сипхандона

Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю чацвёртага Прэзідэнта Лаоса Кхамтая Сіпхандана

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Прэзідэнту Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі Тхонглуну Сісуліту, а таксама сям'і і блізкім, усім лаосцам у сувязі са смерцю чацвёртага Прэзідэнта гэтай краіны Кхамтая Сіпхандана, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.


"Пайшоў з жыцця выдатны палітычны, партыйны і ваенны дзеяч, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Ён адыграў значную ролю ў барацьбе лаосскага народа за незалежнасць, у станаўленні сучаснага самастойнага Лаоса, павышэнні яго міжнароднага аўтарытэту".

"Мы будзем памятаць Кхамтая Сіпхандана як лідара дружалюбнай дзяржавы, які стаяў на чале Народна-рэвалюцыйнай партыі і ўрада Лаоса, калі паміж нашымі краінамі былі ўстаноўлены дыпламатычныя адносіны. У час яго прэзідэнцтва фактычна пачаліся першыя прамыя кантакты Мінска і В'енцьяна", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Крыніца

Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю чацвёртага Прэзідэнта Лаоса Кхамтая Сіпхандана