Лукашенко утвердил сроки проведения "Славянского базара в Витебске" и безвиз для гостей фестиваля

Лукашэнка зацвердзіў тэрміны правядзення «Славянскага базару ў Віцебску» і бязвіз для гасцей фестывалю

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1 красавіка падпісаў распараджэнне аб правядзенні XXXIV Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". У 2025 годзе ён пройдзе ў перыяд з 10 па 13 ліпеня. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

 
З улікам практыкі дзяржаўнай падтрымкі мерапрыемства для яго арганізатараў і ўдзельнікаў прадугледжаны асобныя льготы і прэферэнцыі.
 
У прыватнасці, для гасцей фестывалю з 71 дзяржавы ў перыяд з 4 па 20 ліпеня 2025 года ўстаноўлены бязвізавы парадак уезду ў Беларусь, часовага знаходжання і выезду з краіны.

Пропускам для бязвізавага перасячэння дзяржаўнай мяжы для замежных грамадзян будзе арыгінальны або электронны білет на мерапрыемствы фестывалю, якія праводзяцца ў Летнім амфітэатры або канцэртнай зале "Віцебск". Па адным арыгінальным або электронным білеце дапускаецца аднаразовы ўезд у Беларусь аднаго замежнага грамадзяніна не пазней за дату правядзення ўказанага ў білеце мерапрыемства.

 
Распараджэннем кіраўніка дзяржавы таксама актуалізаваны склад арганізацыйнага камітэта па правядзенні XXXIV Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску".

Крыніца

Лукашэнка зацвердзіў тэрміны правядзення «Славянскага базару ў Віцебску» і бязвіз для гасцей фестывалю