Лукашэнка пацвердзіў планы па выпрацоўцы да 1 красавіка формулы справядлівага цэнаўтварэння
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў планы па выпрацоўцы да 1 красавіка формулы справядлівага цэнаўтварэння. Пра гэта ён заявіў, прымаючы з дакладам прэм'ер-міністра Беларусі Аляксандра Турчына, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Формула цэнаўтварэння. Формула, як мы яе называем, справядлівасці. Ты апаніраваў тады (на нарадзе па гэтай тэме 28 лютага бягучага года. - Заўвага. БЕЛТА), будучы губернатарам. А цяпер, будучы старшынёй урада, як на гэта глядзіш? Але да 1 красавіка - мы паабяцалі народу, што мы гэту формулу выпрацуем, якая не будзе ні прадпрымальнікаў ціснуць - вытворцаў, ні спажыўцоў не будзе ціснуць", - сказаў Прэзідэнт.